Mercks Graz!

audiobook (Unabridged)

By Уладзіслаў Гарбацкі

cover image of Mercks Graz!
Audiobook icon Visual indication that the title is an audiobook

Sign up to save your library

With an OverDrive account, you can save your favorite libraries for at-a-glance information about availability. Find out more about OverDrive accounts.

   Not today
Libby_app_icon.svg

Find this title in Libby, the library reading app by OverDrive.

app-store-button-en.svg play-store-badge-en.svg
LibbyDevices.png

Search for a digital library with this title

Title found at these libraries:

Loading...

"Mercks Graz!" – настальгічная аповесьць пра каханьне ў час чумы, падарожжы ў часе і дух эўрапейскага места, натхнёная месяцамі, праведзенымі аўтарам падчас кавіднай ізаляцыі ў аўстрыйскім Грацы. Гэта – шчымлівая і эмацыйная гісторыя геройства і рамантычнай повязі капітана варты Якаба і шэравокага аптэкарчыка Маціяса. Любаваньне з Замкавай гары Грацам і сузор'ем старадаўніх бажніцаў нагадваюць галоўнаму герою пра далёкае, але ўсё гэтак жа моцнае каханьне.

У кнізе таксама сабраныя падарожныя абразкі – замалёўкі эўрапейскага места, у якіх аўтар зь цеплынёю і лёгкім гумарам распавядае пра сёньняшні Грац і яго жыхароў. Нататкі перадаюць свабодную і ў нечым ідылічную атмасфэру эўрапейскага места, дзе багацьце гістарычнай архітэктуры і прыгажосьць горнага ляндшафту спалучаюцца з сучасным дызайнам і касмапалітнай культурай. Ад кулінарных цікавостак да незнарок падслуханых у чарзе гаворак, ад моўных кур'ёзаў да мясцовых расьлінаў – аўтар перабірае, як пацеркі, свае ўражаньні, якія перамяжаюцца з думкамі пра ягоны ўлюбёны Віцебск – колішні горды эўрапейскі горад, як Грац, пазбаўлены ў апошнія стагодзьдзі свайго духу і адметнасьці.

Уся кніга – прызнаньне ў любові да Грацу, а таксама да Віцебску і віцебшчыны – адметная мовай, якой яна напісаная. Аўтар сьмела ўводзіць у літаратурны ўжытак родныя яму віцебскія гаворкі – словы зь дзяцінства, пачутыя ад ягоных бабуляў, атрымліваюць новае жыцьцё на бачынках кнігі. Атрымліваецца шматслойны эфект: гістарычная аповесьць пра Грац ХVII стаг., насельніцтва якога было сьцертае паляндрай, успрымаецца праз прызму беларускіх гаворак, амаль сьцертых расейскай каляніяльнай палітыкай.

Рэдактарка – Караліна Мацкевіч

Мастачка вокладкі – Ганна Кухта

Мастачка – Ева Дафі

Аўдыякніга была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.

Папяровую ці электронную версію можна набыць у выдавецтвы Skaryna Press: https://www.skarynapress.com/knihi/mercks-graz

Mercks Graz!