
Sign up to save your library
With an OverDrive account, you can save your favorite libraries for at-a-glance information about availability. Find out more about OverDrive accounts.
Find this title in Libby, the library reading app by OverDrive.

Search for a digital library with this title
Title found at these libraries:
Library Name | Distance |
---|---|
Loading... |
Раман "Сімъ побѣдиши" — пра ўладу тыранаў і ўладу слова. Расповед вядзецца ў двух часавых зрэзах: XVI стагоддзі і ў нашым часе. У цэнтры тэксту — тры галоўныя пары персанажаў-двайнікоў: цар Іван Жахлівы (Грозны) — і сучасны дыктатар Іван Мароз; мітрапаліт, які ўзвёў цара на трон, — і прафесар-гісторык, які дапамог свайму былому студэнту выйграць прэзідэнцкія выбары; першадрукар Іван Федаровіч (Фёдараў) — і тэлежурналіст Іван Федарэнкін. А яшчэ — Кацярына Ягелонка, пляменніца караля Жыгімонта, якая не скарылася маскоўскаму цару і стала каралевай Швецыі, — і студэнтка Кацярына... "Усё знікае, але нічога не змяняецца" — асноўны лейтматыў рамана. А перамагае ў выніку не сіла, а любоў. І — слова. У кнігу ўвайшлі і выбраныя эсэ аўтара.