
Sign up to save your library
With an OverDrive account, you can save your favorite libraries for at-a-glance information about availability. Find out more about OverDrive accounts.
Find this title in Libby, the library reading app by OverDrive.

Search for a digital library with this title
Title found at these libraries:
Library Name | Distance |
---|---|
Loading... |
Пад адной вокладкай сабраныя гістарычныя эсэ Вольгі Бабковай, друкаваныя ў розныя часы ў газеце "Наша Ніва". Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць колеры і смакі самога тагачаснага жыцця. Праца са старажытнымі дакументамі дала магчымасць адгукнуцца ўласным голасам на "экзістэнцыяльнае рэха", якое паўстае паміж часам цяперашнім і часам мінулым. Паміж аўтарам і гістарычным персанажам.Гэтая кніга – незвычайная... На яе старонках ажываюць постаці беларускай гісторыі. І не тыя, каго ўжо ўшанавалі гісторыкі і палітыкі, хто ўжо мае помнікі ці то ў камні, ці то ў паперы, ці то ў легендах ды паданнях... Чытач сустрэне звычайных людзей XVI–XVII ст., якіх часта называюць "маўклівай большасцю гісторыі". Пра іх зрэдку пішуць даследчыкі, больш заклапочаныя пошукамі заканамернасцяў і асаблівасцяў палітычнай, канфесійнай, эканамічнай і культурнай гісторыі. Абываталям няма месца на старонках падручнікаў і энцыклапедый, але менавіта іх жыццёвыя лёсы і вызначалі шляхі нашай даўніны.Вольга Бабкова адшукала сляды гэтых людзей у судовых дакументах ранняга Новага часу, і гэтыя сляды загаварылі: З кожнай старонкі – голас. Часам ціхі, часам гучны. Нават імёны ў кнізе гучаць як старадаўняя музыка – Сцяпанец Дудка, Ян Дуброва, Яська Скрыпка, Іван Жынь, Кацярыніца Валынка, Ян Зімапад, Якуб Воўк, Максім Чмель... Праз тоўшчу стагоддзяў прабілася чалавечая індывідуальнасць, і чорна-белая карцінка даўніны раптам расквецілася дзесяткамі фарбаў.