
Sign up to save your library
With an OverDrive account, you can save your favorite libraries for at-a-glance information about availability. Find out more about OverDrive accounts.
Find this title in Libby, the library reading app by OverDrive.

Search for a digital library with this title
Title found at these libraries:
Library Name | Distance |
---|---|
Loading... |
Бабуля Домна лічылася "ўдавой франтавіка вайны", а таксама "мнагадзетнай маці-гераіняй". Яе муж, Петрыкаў дзед Андрэй, ляжаў пахаваны на мясцовых могілках. Вясною ўнук з бабуляй бралі бляшанку з фарбай і бутэльку аліфы і адпраўляліся паднаўляць магілку. Фарба была зялёнага колеру, а аліфа – жоўтая, цягучая, як мёд. Пакуль Петрык, у якога ад пахаў прыемна кружылася галава, боўтаў палачкай у бляшанцы, бабуля фарбавала. Зялёная агароджа паступова пачынала злівацца з колерам маладой травы і лісцем акацыяў, і нават стары дубовы крыж пад бабуліным пэндзлем маладзеў, распростваўся, нібы таксама сабраўся пускаць карані і выкідваць з сябе галінкі.